Support.by Аренда серверов VDS, Dedicated
Home arrow News arrow Events
Events
Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV - XV ст.: Spausdinti El. paštas

Нацыянальная акадэмія навук беларусі

Інстытут гісторыі

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Факультэт гісторыі і сацыялогіі, Ваенны факультэт

гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

упраўленне культуры

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю

Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV - XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі

(да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы)

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Міжнародныя канфлікты ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў XIV - XV ст. і шляхі іх вырашэння
  • Знешняя палітыка ВКЛ у канцы XIV - пачатку XV ст.
  • Вялікая вайна 1409 - 1411 гг.: перадгісторыя, ход, наступствы
  • Вітаўт як палітычны дзеяч і асоба
  • Удзельнікі Грунвальдскай бітвы
  • Вайна, узбраенне і ваенная справа ў ВКЛ у канцы XIV - пачатку XV ст.
  • Войны Сярэднявечча ў гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  • Дзяржавы, грамадствы, этнасы, канфесіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XIV - XV ст.: формы супрацоўніцтва
  • Дзяржаўныя, сацыяльныя і прававыя інстытуты ў ВКЛ у канцы XIV - пачатку XV ст.

Канферэнцыя праводзіцца 8 - 9 ліпеня 2010 г. у г. Гродна на базе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 мая 2010 г.

У заяўцы паведамляецца

  • назва даклада
  • імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка
  • вучоная ступень і званне
  • назва ўстановы, якую ён прадстаўляе дакладчык, займаемая пасада
  • патрэба ў мультымедыйным праектары
  • для іншагародніх - патрэба ў гатэлі і дні, на якія яго трэба забраніраваць
  • паштовы і электронны адрасы для сувязі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў!

Прадугледжаны арганізацыйны ўзнос на правядзенне канферэнцыі, які належыць перавесці на рахунак Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы.

 Асабістае запрашэнне на канферэнцыю, а таксама яе праграма (у электронным выглядзе) будуць высланы ўдзельнікам да 15 чэрвеня 2010 г. У пісьме будзе паведамлена пра памер аргузноса (мяркуецца, што гэта будзе прыкладна 30.000 беларускіх рублёў) і рахунак ГрДУ імя Я.Купалы. Да 1 ліпеня дакладчыкам неабходна аплаціць аргузнос, пацвердзіць свой удзел у канферэнцыі, неабходнасць ў гасцініцы.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Тэкст неабходна прадставіць да пачатку канферэнцыі (пры рэгістрацыі). Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў для публікацыі!

Патрабаванні да формы і аб'ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 20 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца. Да даклада дадаецца анатацыя на англійскай мове (0,5 - 1 старонка).

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, украінская, руская, польская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца па электроннай пошце: Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą і па адрасу: Беларусь 230023 Гродна, вул. Ажэшкі, 22. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы. Кафедра гісторыі Беларусі.

Кантактны тэлефон: +375 152 77 06 13. Мікішка Алена Вайцехаўна, Баркова Ала Віктараўна.

Праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца камандзіруючым бокам.

            Аргкамітэт

 
ІV міжнародныя Гальшанскія чытанні Spausdinti El. paštas

Нацыянальная акадэмія навук беларусі

Інстытут гісторыі

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт

 праводзяць ІV міжнародныя  Гальшанскія чытанні

культурная і гістарычная прастора мястэчак Ашмяншчыны

Плануемае поле канферэнцыі:

  • Культурная спадчына Ашмянскай зямлі
  • Горадаўтваральныя элементы (замкі, гандлёвыя рады, палацы, цэрквы, касцёлы, сінагогі, сядзібы і інш.)
  • Жыхары мястэчак
  • Рамяство, гандаль, вытворчасць
  • Ахова помнікаў культурнай спадчыны
  • Выкарыстанне культурнай прасторы мястэчак у сучасных умовах.

             Час правядзення канферэнцыі: 12 лістапада 2010 г. Плануемае месца правядзення канферэнцыі - г. Ашмяны, в. Гальшаны, Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.

Заявы  на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы выступленняў прымаюцца да 15 жніўня 2009 г.

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, пасада і месца працы.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі да яе пачатку.

Патрабаванні да формы і аб'ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 20 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумерацыя спасылак на кожнай старонцы. Першыя спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаецца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце:   Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą ; Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą

Кантакт: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-16-31, факс (017) 284-18-70; Анастасія Анатольеўна Скеп'ян, е-mail: Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą ; Аляксандр Барысавіч Доўнар, , е-mail: Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą

Харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі. Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку. Дадатковая інфармацыя пра канферэнцыю будзе пададзена ў другім інфармацыйным лісце.

            Аргкамітэт

 
Гістарычныя скарбы Карэліччыны Spausdinti El. paštas

Нацыянальная акадэмія навук беларусі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

КАРЭЛІЦКІ раённы выканаўчы камітэт

 

Праводзяць

IX Карэліцкія краязнаўчыя чытанні:

Гістарычныя скарбы Карэліччыны

 (да 70-годдзя Карэліцкага раёна)

 

Плануемае поле канферэнцыі:

      * Замкі і шляхецкія сядзібы. Мірскі замак

      *   Славутыя роды Карэліцкай зямлі (Іллінічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Святаполк-Мірскія і інш.)

      *   Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі на Карэліччыне

      *   Культурная спадчына Карэліцкай зямлі (археалогія, архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура)

      *   Карэліччына ў віхурах войн

      *   Узаемадзеянне культур і этнасаў: беларусы, палякі,  цыгане, татары, яўрэі і інш.

      *   Славутыя імёны Карэліцкай зямлі

      *   Методалогія і праблемы вывучэння рэгіянальнай гісторыі (на прыкладзе Карэліччыны)

 

            Час правядзення канферэнцыі -  24 лістапада 2010 г.

Месца правядзення канферэнцыі - г. Карэлічы, Гродзенскай вобл.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 верасня  2010 г.

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, пасада.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі канферэнцыі будзе даслана да 1 лістапада 2008 г.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.

Патрабаванні да формы і аб'ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 20 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Тэкст неабходна прадставіць да пачатку канферэнцыі. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская,  руская, польская.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@ mail.ru;  Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą

Кантакт: Аляксандр Барысавіч Доўнар, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-16-31, факс (017) 284-18-70, е-mail: dounar_zagor@ mail.ru,

Анастасія Анатольеўна Скеп'ян, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-16-31, факс (017) 284-18-70, е-mail: Šis el. pašto adresas yra apsaugotas nuo automatinių reklaminių žinučių, jums reikia veikiancio Javascript, kad galėtumėte pamatyti adresą

Праезд за кошт камандыруючага боку. Харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі.

            Аргкамітэт
 
Гарадзенскі палімпсест Spausdinti El. paštas

Шаноўныя сябры!

 

Маем гонар праінфармаваць вас пра працяг навуковага праекту "Гарадзенскі палімпсест", прысвечанага даследаванню мінулага Гродна (Горадні, Гародні) як феномена лакальнай гісторыі.

Праект распачаўся ў 2008 г. За мінулы час былі праведзеныя навуковыя канферэнцыі ("Гарадзенскі палімпсест". 2008; 2009) і апублікаваныя навуковыя зборнікі (Гарадзенскі палімпсест. XII-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня. 7 лістапада 2008 г.) // Пад рэд. А.Ф.Смаленчука, Н.У.Сліж. Горадня-Беласток, 2008; Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX стст. // Пад рэд. А.Ф.Смаленчука, Н.У.Сліж. Горадня, 2009).

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы грамадскага руху "За свабоду", а таксама арганізацыйных намаганняў гарадзенскай арганізацыі Таварыства беларускай школы і Акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ.

Навуковыя кіраўнікі -Алесь Смалянчук і Наталля Сліж.

 

У 2010 г. плануецца правядзенне ІІІ канферэнцыі "Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры" і выданне навуковага зборніка рэфератаў і артыкулаў.

 

На канферэнцыі будуць разглядацца наступныя пытанні:

Секцыя "Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадства"

  • дзейнасць судоў у Гародні (гродскі, земскі, падкаморскі, каптуровы, Трыбунал ВКЛ і інш.),
  • гарадзенскія соймы і соймікі,
  • гарадзенскія ўраднікі,
  • дзейнасць гарадзенскага магістрату,
  • сацыяльныя структуры горада і наваколля.

 

Секцыя "Горад і яго жыхары ў ХІХ - ХХ стст."

  • праблемы сацыяльнай гісторыі горада (сацыяльныя структуры (у т.л. саслоўі, сацыяльныя слаі, прафесійныя, узроставыя групы ды інш.) гарадскога насельніцтва; узаемадачыненні паміж імі; "партрэты" прадстаўнікоў сацыяльных структураў, прафесійных і ўзроставых групаў і г.д.)
  • антрапалогія горада (гарадзенец як суб'ект гарадскога жыцця, гісторыка-культурны асяродак горада як сістэма матэрыяльных і духоўных элементаў, сацыяльнае, культурнае і духоўнае атачэнне гараджаніна, традыцыі, культурная і камунікатыўная памяць, гістарычная палітыка ў горадзе і г.д.)

 

Канферэнцыя адбудзецца 6-7 лістапада 2010 г. у Гродне.

 

Заяўкі па ўдзел просім дасылаць да 15 красавіка 2010 г. Наталлі Сліж (magvita@ gmail.com) або Алесю Смаленчуку (ales.ramuma@ gmail.com).

У заяўцы неабходна ўказаць: імя і прозвішча, навуковую ступень, месца працы, тэму даклада, кароткае апісанне тэмы, кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.

Пражыванне, харчаванне і праезд забяспечваецца арганізатарамі канферэнцыі.

 

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

 

Арганізатары канферэнцыі:

Гарадзенскі "Рух за свабоду!"

Акадэмічная сетка даследчыкаў ВКЛ (к.г.н. Н.Сліж)

Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ (д.г.н.А.Смалянчук)

 
XXII научная конференция «Историография источниковедения и вспомогательных исторических дисциплин» Spausdinti El. paštas

XXII научная конференция «Историография источниковедения и вспомогательных исторических дисциплин» пройдет в Историко-архивном институте РГГУ 28 - 30 января 2010 г.

Skaityti toliau...