| Уводзіны |
|
|
|
Місія Акадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага мае на мэце спрыянне лепшаму разуменню і талерантнасці ва Усходняй Еўропе і паляпшэнне акадэмічнага ўзроўню гісторыкаў у рэгіёне праз стварэнне ўмоваў для прафесійнага развіцця, супрацоўніцтва і інфармацыйнага абмену паміж беларускімі, літоўскімі, латвійскімі, польскімі, рускімі, украінскімі і іншымі даследчыкамі, якія займаюцца гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Абгрунтаванне Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) у 13-18 стст. знаходзілася ў цэнтры Еўропы, на перакрыжаванні цывілізацый і ахоплівала тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны і, часткова, Польшчы (Падляшша), Расіі (Смаленская і Бранская вобласці) і Латвіі. Менталітэт асноўнай часткі ўсходне-еўрапейскага насельніцтва сфарміраваўся збольшага ў перыяд ВКЛ пад уплывам складаных працэсаў, якія тут адбываліся. Таму немагчыма патлумачыць сучасную палітычную, сацыяльную, эканамічную і культурную сітуацыю ў гэтых краінах без уважлівага вывучэння адпаведных праблемаў гісторыі ВКЛ. Розныя праблемы гісторыі ВКЛ вывучаюцца гісторыкамі, лінгвістамі, юрыстамі і іншымі навукоўцамі на працягу апошніх двух стагоддзяў, аднак вынікі гэтых даследаванняў былі ў асноўнымі сфармуляваны пад уплывам ідэалагічнай і палітычнай сітуацыі ў гэтых краінах. Гэтая сітуацыя моцна ўскладнілася ў 1990-х, калі кожная новая незалежная нацыя пачала фарміраваць сваю тэорыю нацыі і утварэння дзяржавы. Такім чынам Вялікае княства Літоўскае апынулася літоўскай дзяржавай у Літве, беларускай - у Беларусі, украінскай - ва Украіне. Хоць гісторыкі з краін-спадкаемцаў ВКЛ зрабілі вялікі ўклад у вывучэнне пэўных тэм у межах нацыянальных наратываў, жыццёва важным з'яўляецца сумеснае даследаванне агульнай гісторыі, каб пераадолець тэарэтычную, метадалагічную і ідэалагічную абмежаванасць нацыянальных гістарыяграфій. Мы таксама спадзяемся, што дзейнасць сеткі будзе спрыяць лепшаму паразуменню сярод нацый-спадкаемніц Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя сеткі Ідэя стварэння міжнароднай сеткі даследчыкаў ВКЛ узнікла вясною 2002 года пад час аднаго з семінараў, які праводзіўся ў межах праекту "Школа маладых беларускіх гісторыкаў Вялікага княства Літоўскага". Як след, удзельнікі Школы ўсталявалі кантакты са сваімі калегамі за мяжой, і як вынік была створана група каардынатараў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Адразу пачалося супрацоўніцтва праз электронныя сродкі камунікацыі, вынікам якога стала першая сумесная дзейнасць: каардынацыйныя сустрэчы, гасцявыя лекцыі, даследчыя праекты. У 2003-2004 гг. дзейнасць Акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ падтрымлівалася праектам "Грамадзянская адукацыя". Мэты Усталяванне супрацоўніцтва
Інфармацыйны абмен
Даследчая дзейнасць
Прафесійнае развіццё
Прасоўванне
Развіццё ўстойлівасці
|

